Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя?
22.01.2025 / 16:56
Лекавыя ўласцівасці рыбінага тлушчу адкрылі ў пачатку XIX стагоддзя, задоўга да адкрыцця вітамінаў. І ўжо ў пачатку XX правялі мноства даследаванняў, вывучыўшы харчаванне арктычных народаў, эскімосаў, інуітаў Канады і Ісландыі, якія, як аказалася, ніколі не хварэлі на атэрасклероз. Гэты факт і звязалі з вялікай колькасцю рыбы ў іх рацыёне.
Спяшаемся расчараваць аматараў чырвонай рыбы: яна не самая здаровая.
Чаму чырвоная рыба з супермаркета не вельмі карысная
Рыба ў ставах сілкуецца камбікармамі, а не планктонам. Таму ў тлушчах штучна выгадаваных рыб могуць назапашвацца дыяксіны, ртуць, пестыцыды і іншыя шкодныя злучэнні.
Акрамя таго, рыбгасы дадаюць у рацыён рыбаў антыбіётыкі.
У якой рыбе насамрэч утрымліваюцца Амега-3
Амега-3 тлушчы лепш шукаць у селядцы і скумбрыі, а не ў ласосі.
Як правіла, увесь супермаркетавы ласось нарадзіўся і рос у няволі, на штучных кармах, таму амега-3 там знайсці праблематычна, таму аматарам толькі чырвонай рыбы пажадана дапаўняць рацыён амега-3 тлустымі кіслотамі, якія ўтрымліваюцца ў вітамінных комплексах.
Амега-3 захоўваюцца найлепш у засоленай рыбе.
Для бяспечнага спажывання такой рыбы трэба купляць добра прасолены селядзец або скумбрыю.
Не ўжывайце «маласольную» рыбу, каб знізіць рызыку заражэння глістамі.
Спалучайце рыбу з карыснымі «кампаньёнамі»: цэльназернавым хлебам, зелянінай, гароднінай, натуральнымі напоямі (настоем шыпшыны, узварамі без цукру, бярозавым сокам).