БЕЛ Ł РУС

Музыка

Озі Осбарн назваў свой галоўны страх

24.05.2018 / 8:59

Nashaniva.com

Wikimedia Commons

Брытанскі рок-вакаліст Озі Осбарн прызнаўся, што больш за ўсё на свеце баіцца сваёй жонкі Шэран.

«Маёй жонкі, і я кажу гэта з усемагчымай павагай», — адказаў Осбарн на адпаведнае пытанне.

Ён таксама распавёў, што плануе працягнуць канцэртную дзейнасць пасля таго, як завершыцца яго развітальнае сусветнае турнэ.

«Хачу падкрэсліць, я не сыходжу на пенсію. Я вырашыў прытармазіць і бавіць больш часу са сваёй сям'ёй. Я па-ранейшаму буду працаваць над сваёй музыкай і граць канцэрты час ад часу, але працяглых сусветных турнэ не будзе», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула