БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Новая справа супраць Ціханоўскага — да 12 гадоў зняволення

30.07.2020 / 13:56

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан 

Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата СК у дачыненні да Сяргея Ціханоўскага распачаты шэраг крымінальных спраў, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Так, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па фактах здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці, заклікаў да здзяйснення гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў [да 12 гадоў зняволення].

Акрамя таго, у дачыненні да М. Статкевіча, С. Ціханоўскага і іншых асоб распачата крымінальная справа па факце падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў па арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Таксама СК паведамляе, што ўчора па выніках праверкі аператыўнай інфармацыі, якая паступіла ад спецслужбаў, па падазрэнні ў здзяйсненні названага злачынства былі затрыманыя 33 грамадзяніны Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі ПВК «Вагнера», якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя «Беларусачка» ў Мінскім раёне.

Вырашаецца пытанне аб прымяненні да іх меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Працягваецца правядзенне следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула