БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Следчы камітэт пракаментаваў ператрусы ў праваабаронцаў і журналістаў

16.02.2021 / 10:12

Nashaniva.com

«Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

«У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставін фінансавання пратэснай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне ператрусаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя».

Правядзенне працэсуальных дзеянняў даручана супрацоўнікам ГУБАЗіК МУС і санкцыянавана Генеральнай пракуратурай. Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзеная пасля правядзення ўсяго комплексу працэсуальных дзеянняў.

Да кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў па ўсёй краіне дадому прыйшлі сілавікі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула