Лукашэнка задумаўся над лёсам Парка высокіх тэхналогій
28.01.2022 / 13:18
Выступаючы сёння з пасланнем да дэпутатаў і народа Лукашэнка абвінаваціў амерыканскія кампаніі ў фінансаванні пратэстаў праз рэзідэнтаў ПВТ.
Фота БелТА
«У нас сёння гэты Парк высокіх тэхналогій стварае прадукт, з'яўляючыся філіялам буйных прадпрыемстваў ЗША і іншых. Там гэтыя гуглы, майкрасофты і іншае, а тут іх філіялы. І зразумела, што спецслужбы давалі ўказанне (гэта ўжо ўстаноўлена). Там у матчынай кампаніі яны давалі каманду сюды, фінансавалі цалкам легальна, і давалі ім каманду: «На вуліцу, змагацца, зрынаць, ламаць і разбураць».