БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Наступу расійскіх войскаў папярэднічае артылерыйскі агонь, пасля ідзе перамяшчэнне вайсковай тэхнікі

24.02.2022 / 9:54

Nashaniva.com

Дзяржаўная пагранічная служба Украіны паведамляе, што наступу расійскіх войскаў праз дзяржаўную мяжу папярэднічае артылерыйскі агонь, пасля адбываецца перамяшчэнне вайсковай тэхнікі.

Расійская вайсковая тэхніка, у тым ліку бронетэхніка, парушыла дзяржаўную мяжу ў Чарнігаўскай, Сумскай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. У прыватнасці, у Чарнігаўскай вобласці тэхніка праціўніка прайшла праз блок-пасты Сянькоўка (пункт пропуску на мяжы з Расіяй) і Грамяч і на іншых напрамках.

Рух калон таксама адбываўся праз пункт пропуску «Бударка» ў Харкаўскай вобласці і ў напрамку пункта пропуску «Мілава» ў Луганскай вобласці.

Пад абстрэл трапіла большасць пагранічных падраздзяленняў і пагранічных нарадаў Луганскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцей.

Паводле наяўнай інфармацыі, пацярпелі вайскоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула