Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
9.06.2022 / 17:27
Ваш шлюб на мяжы разводу? Вы не можаце фарміраваць любасці або проста хочаце не злавацца на мужа за чарговыя шкарпэткі на падлозе? Не турбуйцеся — хутка для ўсяго гэтага з’явіцца спецыяльная таблетка.
Фота: pixabay.com
Эвалюцыйны антраполаг Энн Мэчын з Оксфарда сцвярджае, што ўжо не за гарамі вынаходніцтва спецыяльных «лекаў кахання». Мэчын мяркуе, што такія таблеткі, верагодна, пачнуць ужываць пры псіхатэрапіі пар ужо ў бліжэйшыя 5 гадоў і што гэтая сфера зараз на пярэднім краі «вывучэння кахання». Дэвід Нат, прафесар нейрапсіхафармакалогіі з Імперскага каледжа ў Лондане, кажа, што і ён чакае хутка пабачыць выкарыстанне экстазі ў тэрапіі пар, піша The Times.
Ужо ёсць прыкметы таго, што хімічныя рэчывы здольныя ўратоўваць шлюбы. У гэтым годзе выйшла даследаванне, згодна з якім прыём экстазі дапамагае адчуць сябе бліжэй да мужа ці жонкі. Магчыма, гэта звязана з тым, што экстазі дапамагае выпрацоўваць хімічны сератанін і праз гэта спрыяе эмпатыі.
Але Мэчын ідзе далей і сцвярджае, што экстазі можа дапамагчы пабачыць сітуацыю з пункту гледжання каханага чалавека і не фіксіраваць увагу на шкарпэтках смецці, што ваш партнёр не вынес.
Таксама эксперты лічаць, што на пачатковых стадыях закаханасці і ў збліжэнні з патэнцыйнымі партнёрамі дапамагае аксітацын. Энн Мэчын лічыць, што на працягу дзесяці гадоў «людзі пачнуць пырскаць аксітацын у нос, перш чым выйсці на вуліцу ў суботу ўвечары».
На больш позніх стадыях адносінаў уключаюцца і іншыя рэчывы, напрыклад, дафамін, а таксама бета-эндарфін, які фактычна з’яўляецца апіоідам. Мэчын тлумачыць, што ён падобны да гераіну, але пры гэтым выпрацоўваецца самім арганізмам. Гэтае рэчыва можа падтрымліваць адносіны ў доўгатэрміновай перспектыве, бо, як і гераін, яно выклікае прывыканне. Таму, калі чалавека кідаюць, ён адчувае сябе жудасна, бо ў яго перапыняецца крыніца апіятаў.
Але ж навошта наша цела выкарыстоўвае ўсе гэтыя рэчывы, каб прымусіць нас застацца з канкрэтным партнёрам? З пункту гледжання эвалюцыі, адказ у тым, што патрэбны быў спосаб, які б дапамог мужчынам і жанчынам дамаўляцца і супрацоўнічаць паміж сабой, каб выконваць важнейшую задачу — выхоўваць дзіця. Таму і з’явілася каханне, якое на хімічным узроўні з’яўляецца біялагічным хабарам.