БЕЛ Ł РУС

Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні

26.06.2022 / 8:9

Nashaniva.com

У гэтых міні-чызкейках няма звыклага пясочнага цеста і густых вяршкоў, але гэта не робіць іх горшымі за традыцыйны чызкейк. Упрыгожце іх свежымі ягадамі — і вы атрымаеце цудоўны і лёгкі летні дэсерт.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць дыетычныя міні-чызкейкі, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 170 градусаў. Падрыхтуйце форму для кексаў з 12 выемкамі і змажце яе алеем.
  2. Пакладзіце 1 сталовую лыжку алею і мёд у сацейнік і разагравайце сумесь, пакуль яна не стане цёплай і вадкай. Зніміце сацейнік з агню і дадайце ў сумесь шматкі і спецыі, перамешвайце, пакуль сумесь не стане аднароднай. Раскладзіце сумесь у выемкі ў форме і прыцісніце яе, каб атрымалася цвёрдая аснова для чызкейкаў. Адстаўце ўбок.
  3. У вялікай місцы змяшайце ёгурт, сыр, ванільны экстракт, цэдру, два віды цукру і крухмал. Дадайце ў сумесь яйкі і перамяшайце ўсё да аднастайнасці. Раўнамерна раскладзіце крэм на аўсяную аснову ў формы.
  4. Выпякайце чызкейкі 15 хвілін або пакуль крэм не пачне крыху застываць (у выніку верхні слой павінен крыху калыхацца). Адстаўце чызкейкі ўбок, каб яны астуджаліся пры хатняй тэмпературы.
  5. Акуратна дастаньце чызкейкі з формаў і ўпрыгожце іх клубніцамі. Адразу ж падавайце іх або перакладзіце ў халадзільнік і захоўвайце ў закрытай ёмістасці да трох дзён.

Рэцэпт на выхадныя. Курыная піката — сакавітае мяса з сырам і травамі

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула