БЕЛ Ł РУС

Культура

Озі Осбарн выпусціць абмежаваную серыю пласцінак з яго новым альбомам у колерах украінскага сцяга

4.08.2022 / 14:41

Nashaniva.com

Атрыманыя ад продажу грошы пойдуць на дапамогу ў эвакуацыі з Украіны дзяцей-сірот з асаблівымі патрэбамі.

Як напісаў Осбарн, у лютым яго сын Джэк працаваў над эвакуацыяй разам з дабрачыннай арганізацыяй Third Wave Volunteers.

Цяпер у Кіеве знаходзіцца больш за тысячу сірот з асаблівымі патрэбнасцямі, якіх чакаюць прыёмныя бацькі з ЗША. 25 з іх гатовы да выезду. Эвакуяваць іх плануецца медыцынскімі самалётамі з Румыніі.

Альбом Patient Number 9 выйдзе 9 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула