БЕЛ Ł РУС

Грамадства

СМІ: Швейцарскія спецслужбы яшчэ ў 1970-я ідэнтыфікавалі будучага патрыярха Кірыла як агента КДБ

6.02.2023 / 15:54

Nashaniva.com

Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы патрыярх Кірыл у 1970-х гадах працаваў у Жэневе на савецкую службу замежнай разведкі.

Уладзімір Пуцін і патрыярх Кірыл

Пра гэта паведамілі швейцарскія выданні Matin Dimanche і Sonntagszeitung са спасылкай на даныя швейцарскага федэральнага архіва.

Паводле паведамленняў, дасье на Кірыла, якое было складзенае федэральнай паліцыяй у той час, а потым апублікаванае, пацвярджае, што царкоўны дзеяч працаваў на КДБ у часы, калі савецкая дзяржава ваявала з рэлігіяй.

На пачатку 1970-х гадоў цяперашні патрыярх Рускай Царквы жыў у Жэневе. Ён прадстаўляў Маскоўскі патрыярхат у Сусветнай радзе цэркваў. Задача Кірыла заключалася, сярод іншага, у тым, каб уплываць на Раду. Ягоным агентурным псеўданімам быў «Міхайлаў»

Мэтай савецкага кіраўніцтва ў той час, па паведамленнях СМІ, было дабіцца, каб Рада цэркваў асудзіла ЗША і іх саюзнікаў і змякчыла крытыку адсутнасці рэлігійнай свабоды ў Савецкім Саюзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула