БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі

8.02.2023 / 14:41

Nashaniva.com

Судовы працэс ішоў з 16 студзеня (суддзя Дзмітрый Бубенчык) і праходзіў у закрытым рэжыме.

Фота: Sb.by

Палітзняволенага журналіста абвінавачвалі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

У абвінавачанні супраць журналіста казалася, што Пачобут у медыя назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. Таксама вядома, што ўвосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

4 кастрычніка 2022 года КДБ дадаў журналіста ў «спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне пасля ператрусу ў сваім доме. За кратамі ён знаходзіцца амаль два гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула