БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Украіна ўвяла санкцыі супраць Сяргея Румаса

20.02.2023 / 8:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў 19 лютага новыя санкцыі супраць 332 расіян, аднаго беларуса і Маскоўскай біржы. З беларусаў пад санкцыі трапіў былы прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Сяргей Румас. Фота: БелТА

Згодна з апублікаваным на сайце прэзідэнта Украіны дакументам, у дачыненні да Сяргея Румаса ўводзяцца, сярод іншага, наступныя санкцыі:

— блакаванне актываў — часовае пазбаўленне права карыстацца і распараджацца актывамі, якія належаць фізічнай або юрыдычнай асобе, а таксама актывамі, у дачыненні да якіх такая асоба можа прама ці ўскосна здзяйсняць дзеянні, тоесныя распараджэнню імі;

— поўная забарона на здзяйсненне гандлёвых аперацый;

— абмежаванне, частковае або поўнае спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і праезду па тэрыторыі Украіны (поўнае спыненне);

— забарона на вывад капіталаў за межы Украіны;

— прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;

— забарона на перадачу тэхналогій і правоў на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці;

— забарона на набыццё ва ўласнасць зямельных участкаў.

@nashanivanews Дзе цяпер працуе прэм’ер-міністр, які збягаў у Англію ад КДБ? #беларусь #работаминск #новостибеларуси #белорусы #беларускаямова #чиновник #лукашенко #маякраінабеларусь #жывебеларусь #беларусь2020 #нашаніва ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула