БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Філосафа Мацкевіча перавялі з калоніі ў магілёўскую турму. Блізкія не ведаюць, на які тэрмін

20.02.2023 / 16:40

Nashaniva.com

Філасоф Уладзімір Мацкевіч адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі. Яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму №4. На які тэрмін, невядома, бо з ім няма сувязі.

Суд аб пераводзе Мацкевіча ў турму адбыўся 13 лютага на тэрыторыі калоніі. Ні адвакат, ні блізкія філосафа не змаглі трапіць на пасяджэнне.

Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яго асудзілі на 5 год калоніі па трох артыкулах — 342 (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), 368 (абраза Лукашэнкі), 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула