БЕЛ Ł РУС

Гісторыя

У красавіку археолагі пачнуць даследаванні гарадзішча на Менцы. Можна далучыцца да раскопак

3.03.2023 / 11:28

Nashaniva.com

Маштабныя работы на Менцы пачнуцца ў красавіку, як толькі дазволяць умовы надвор'я, расказаў «Мінск-Навінам» дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

Паводле яго, першымі на археалагічную разведку адправяцца супрацоўнікі Інстытута гісторыі. Яны вывучаць мясцовасць, намецяць месцы будучых раскопак. 

Асноўныя даследаванні пройдуць улетку. Ужо ёсць дамоўленасць з некаторымі гістарычнымі факультэтамі ВНУ краіны аб тым, што іх студэнты будуць праходзіць археалагічную практыку на Менцы.

— Мы разумеем, што за адзін палявы сезон не атрымаецца поўнасцю даследаваць такі гіганцкі археалагічны комплекс. Уявіце, што толькі ўмацаваныя Малое і Вялікае гарадзішчы займаюць плошчу 2 га, вышыня іх абарончых валоў — 8—12 м, а селішча за крапаснымі сценамі займае 30 га. Таму выберам найбольш перспектыўныя ўчасткі на самым умацаваным гарадзішчы і прылеглым да яго селішчы. Спадзяёмся, што ўжо ў гэтым сезоне будуць знаходкі, якія праліваюць святло на самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці, гарадзішча на ​​Менцы і яго сувязі з сучасным горадам.

Лакіза запрасіў усіх ахвотных у якасці валанцёраў далучацца да будучага даследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула