БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»

7.03.2023 / 19:1

Nashaniva.com

На відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, — садовае таварыства «Бярозавы Гай» у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет). Затрыманне мужчыны адбылося ў суботу, піша «Вясна».

Гэта Мікалай Швец, арыенціроўкі на якога распаўсюджвалі раней сілавікі.

Яго фота паказвалі мясцовым жыхарам на мінулым тыдні сілавікі — аднак ніхто з вяскоўцаў гэтага чалавека ў вёсцы ніколі не бачыў.

Вяскоўцы кажуць, што на відэа затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста» фігуруе дом друкара Алега Сычова — яго разам з жонкай сілавікі затрымалі на мінулым тыдні ў гэтым самым доме. Цяпер Сычовых утрымліваюць у СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула