БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Справу Станіслава Лупаносава пачнуць разглядаць 7 красавіка

13.03.2023 / 22:28

Nashaniva.com

Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава будуць судзіць завочна. Працэс у Мінскім гарадскім судзе будзе весці суддзя Алена Ананіч, паведамляе «Вясна».

Станіславу Лупаносаву інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэкса:

• арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);

• ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);

• ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Станіслаў Лупаносаў працаваў у ГУБАЗіКу з ліпеня 2020 года, а пасля выбараў звольніўся і з'ехаў з краіны. Лукашэнкаўская прапаганда сцвярджала, што ён зліваў інфармацыю «Байполу». Сам ён цяпер у «Байполе» і працуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула