БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Праваабаронцы паведамляюць пра рэйды сілавікоў і затрыманні ў Пінску і Пружанах

14.04.2023 / 9:11

Nashaniva.com

Толькі ў Пружанах былі затрыманыя 20 чалавек, сцвярджаюць праваабаронцы.

Рэйды сілавікоў у Пружанах і Пінску

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», учора ў Пружанах былі масавыя затрыманні. Гаворка ідзе пра амаль 20 чалавек. У людзей праводзілі вобшукі, правяралі тэлефоны, з іх удзелам запісвалі «відэа». Пасля гэтага большасць адпусцілі дамоў, але ж ёсць і тыя каго пакінулі ў ІЧУ «у чаканні суда».

А ў Пінску сілавікі актыўнічаюць яшчэ з папярэдняга тыдня. Прыходзяць па дамах, на працу. Завітваюць нават да людзей, якія толькі 1 раз былі асуджаныя па палітычнай адміністрацыйнай справе яшчэ ў 2020 годзе. Па паведамленнях, з людзьмі праводзяцца «прафілактычныя размовы», праводзяць «агляд» дома, а таксама настойліва прапануецца паказаць тэлефон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула