БЕЛ Ł РУС

Вайна

Гэтай ноччу былі выбухі і на вайсковым аэрадроме ў Бранскай вобласці

3.05.2023 / 8:56

Nashaniva.com

Беспілотнікі УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Бранскай вобласці ў ноч на 3 мая, піша Baza. 

Паводле выдання, у выніку атакі невялікія пашкоджанні атрымаў неэксплуатаваны Ан-124. Пацярпелых няма.

Паводле папярэдніх звестак, у атацы ўдзельнічала 5 БПЛА. Два з іх былі знішчаныя са стралковай зброі, яшчэ два выбухнулі на тэрыторыі аэрадрома. Яшчэ адзін беспілотнік знойдзены не быў.

Таксама сёння ноччу беспілотнік атакаваў рэзервуар з палівам у Краснадарскім краі Расіі. 

Напярэдадні, 2 мая, у Бранскай вобласці адбылася ўжо другая паспяховая дыверсія на чыгунцы, у выніку якой сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі.

1 мая ў Бранскай вобласці пусцілі пад адхон беларускі цягнік з нафтапрадуктамі і піламатэрыяламі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула