Падаляк заявіў, што Масква «адбівае глабальны наступ, якога яшчэ няма»
5.06.2023 / 17:56
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што Кіеў уважліва і «з пэўным здзіўленнем» назірае за заявамі расіян пра тое, што УСУ пачалі буйнамаштабны наступ каля Вуглядара.
«Расійскія інфармацыйныя зводкі даўно сталі асобным віртуальным метасусветам. Масква ўжо актыўна ўдзельнічае ў адбіцці… глабальнага наступу, якога «яшчэ няма». Мільённая армія расіян актыўна адбівае атакі, знішчаючы тысячы танкаў, сотні HIMARS і эскадрыллі F-16. Бітва працягваецца, адным словам», — напісаў Падаляк.
Прадстаўнік Офіса Уладзіміра Зяленскага заклікаў усіх, хто «хоча ведаць праўду», сачыць за афіцыйнымі навінамі з Украіны.
Між тым намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр пацвердзіла тактычны наступ УСУ, але не на паўднёвым кірунку (пра які сёння шмат пішуць расіяне), а пад Бахмутам.
Чытайце таксама:
УСУ прасунуліся ў Данецкай і Запарожскай абласцях — ISW
Пачаліся баі ў раёне Урэмеўскага выступу — кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі
«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны