БЕЛ Ł РУС

Вайна

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

6.06.2023 / 8:35

Nashaniva.com

«Расейцы кожны метр выкарыстоўваюць для тэрору», — мяркуе кіраўнік Украіны.

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў разбурэнне дамбы Кахоўскай ГЭС

«Расійскія тэрарысты разбурэннем дамбы Кахоўскай ГЭС толькі пацвярджаюць для ўсяго свету, што іх трэба выгнаць з кожнага кутка ўкраінскай зямлі. Ніводнага метра нельга ім пакідаць, бо кожны метр яны выкарыстоўваюць для тэрору. Толькі перамога Украіны верне бяспеку. І гэтая перамога будзе. Ні вадой, ні ракетамі, ні чым заўгодна яшчэ тэрарыстам не ўдасца спыніць Украіну.

Усе службы працуюць. Склікаў РНБА. Калі ласка, распаўсюджвайце толькі афіцыйную і правераную інфармацыю», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула