Кіраўнікі Палка Каліноўскага пагаварылі са Святланай Ціханоўскай і «данеслі сваю пазіцыю»
7.06.2023 / 18:47
У тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з’явіліся фота з анлайн-сустрэчы кіраўніцтва Палка. Калі была сустрэча, не паведамляецца. Сярод удзельнікаў гутаркі была і лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
Фота: belwarriors / Telegram
Тэкст допіса ў канале быў кароткім.
«Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам!» Байцы Палка Каліноўскага данеслі сваю пазіцыю Святлане Ціханоўскай», — напісала прэс-служба Палка.
Фота: belwarriors / Telegram
Чытайце таксама:
Сілавікі прымусілі маці яшчэ аднаго каліноўца запісаць відэа