Расійскі святар, пазбаўлены РПЦ сану праз малітвы за мір, перайшоў у Канстанцінопальскі патрыярхат
28.06.2023 / 23:20
Канстанцінопальскі патрыярхат аднавіў у сане маскоўскага святара Іаана Коваля, які маліўся за наступленне міру замест таго, каб маліцца, як прадпісвалася зверху, за перамогу Расіі. Святар, такім чынам, прыняты пад амафор Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея.
Айцец Іаан Коваль
Рашэнне аб пазбаўленні сану Іаана Коваля было прынята царкоўным судом Рускай праваслаўнай царквы ў маі гэтага года. Перад гэтым, у лютым, патрыярх Кірыл асабіста забараніў Ковалю служыць.
Падставай для забароны паслужыла тое, што ў «малітве аб святой Русі», у прымусовым парадку распаўсюджанай па епархіях РПЦ, Коваль замест слоў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу» прамаўляў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею мир».
Цяпер рашэнне, прынятае Рускай праваслаўнай царквой, абвешчана некананічным (незаконным) і прынятым зыходзячы не з царкоўных, а з палітычных меркаванняў, паведамляе «Радыё Свабода».
Чытайце таксама:
Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхату ў Вільні просіць дапамогі