У Домрачавай і Б'ёрндалена нарадзілася другое дзіця
17.07.2023 / 20:44
Былая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава паведаміла ў інстаграме пра нараджэнне дачкі.
Фота: dadofun / Instagram
«Яшчэ адзін цуд у нашай сям'і», — напісала Домрачава на трох мовах: англійскай, рускай і нарвежскай.
Яе муж і бацька дзіцяці — славуты нарвежскі спартсмен Оле-Эйнар Б'ёрндален.
Першая дачка Ксенія нарадзілася ў пары ў 2016 годзе, цяпер ёй 6 гадоў. З мінулага года сям'я жыве ў Манака, там дзяўчынка пайшла і ў школу. А датуль Домрачава і Б'ёрндален некалькі гадоў працавалі з біятлоннай зборнай Кітая.
Чытайце таксама:
Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў