Латвія паскарае будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю
25.07.2023 / 17:23
Рэнарс Грышкевічс, кіраўнік прадпрыемства VNĪ, якое займаецца ўзвядзеннем агароджы, заявіў, што ягоная і іншыя арганізацыі распрацавалі некалькі рашэнняў, якія дазволяць паскорыць будаўніцтва агароджы на ўсёй даўжыні латвійска-беларускай мяжы.
Фота: vni.lv
Прыярытэтам гэтага лета стала ўзвядзенне 63,9 км плота на другім участку.
«Будаўніцтва памежнай інфраструктуры на мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю — найважнейшы праект VNĪ. Працуючы ў непасрэднай блізкасці ад мяжы, мы бачым, наколькі важны ўжо пабудаваны плот. Таму разам з іншымі ўстановамі мы за кароткі час зрабілі шмат для мабілізацыі рэсурсаў і паскарэння будаўніцтва плота на ўчастках, уключаных у другі этап», — падкрэслівае Грышкевічс.
На першым участку ўжо пабудавана 78 працэнтаў плота, работы плануецца завяршыць восенню гэтага года, а ўладкаваць інфраструктуру — да канца года. Будаўніцтва на другім участку плануецца завяршыць да канца 2024 года.
У цэлым праект прадугледжвае будаўніцтва 173-кіламетровай латвійска-беларускай памежнай паласы. Раней падобную сцяну пабудавала Польшча, вядуцца аналагічныя работы і ў Літве.
Чытайце таксама:
У Фінляндыі паказалі, як выглядае паркан на мяжы з Расіяй. У народзе яго празвалі «сабачым вальерам»
«Бесчалавечная палітыка Варшавы». Прапагандысты шкадуюць зуброў