БЕЛ Ł РУС

Музыка

Бельгійскі ўніверсітэт запускае курс аналізу тэкстаў Тэйлар Свіфт

15.08.2023 / 15:57

Nashaniva.com

Студэнтам прапануецца вывучаць літаратуру «ад Сярэднявечча да Віктарыянскай эпохі» праз творчасць спявачкі.

Тэйлар Свіфт. Фота: Kevin Winter / TAS23 / Getty Images for TAS Rights Management

У Генцкім універсітэце з верасня стартуе новы курс, прысвечаны аналізу літаратурных дасягненняў спявачкі Тэйлар Свіфт.

Студэнтам прапануецца вывучаць літаратуру «ад Сярэднявечча да Віктарыянскай эпохі» праз творчасць спявачкі.

Выкладаць курс будзе дацэнтка Элі Мак-Каўзленд, якая з'яўляецца аўтаркай блога Swifterature. Яна параўноўвае тэмы, вобразы і мову поп-зоркі з творчасцю такіх пісьменнікаў, як Сільвія Плат, Чарлз Дыкенс і Уільям Шэкспір.

У праграме курса гаворыцца, што рэгістрацыя адкрытая для ўсіх, нават для тых, хто не лічыць сябе фанатам Тэйлар Свіфт.

«Мэта курса — крытычна асэнсаваць Свіфт як мастачку і пісьменніцу і праз папулярнасць яе музыкі паглыбіцца ў тую літаратуру, якая, магчыма, сфармавала яе творчасць».

Чытайце таксама:

Лізо выключылі са спіса артыстаў-удзельнікаў Супербоўла. Днямі яе абвінавацілі ў сэксуальным гвалце

У спевака Льюіса Капальдзі на сцэне ўзніклі праблемы з голасам, але яму дапамаглі гледачы

Элтан Джон скончыў развітальны гастрольны тур — ён расцягнуўся на 5 гадоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула