«Ці рабілі б вы ДНК-тэст адразу пасля нараджэння дзіцяці?» У твібаі горача спрачаюцца вакол новага відэаапытання з Мінска
29.08.2023 / 16:48
Меркаванні моцна раздзяліліся.
Скрыншот відэаапытання мінчан пра ДНК-тэсты на бацькоўства
Буйны расійскі інтэрнэт-партал «Двач» 26 жніўня апублікаваў у твітары відэаапытанне, на якім беларусаў у Мінску пытаюць наконт тэсту на бацькоўства.
Асноўнае пытанне гучыць так: «Ці абавязкова праводзіць ДНК-тэст на бацькоўства адразу ж пасля нараджэння дзіцяці?»
Мужчыны часцей падтрымлівалі ідэю ДНК-тэсту: «Гэта нармальна». Дзяўчаты выказвалі больш нязгоды: «Навошта, адносіны павінны быць на даверы».
Гэтая тэма практычна адразу вылілася ў гарачае абмеркаванне і нават спрэчкі, у якіх актыўны ўдзел узялі самі беларусы. У арыгінальнага паста на «Двачы» толькі за тры дні набралася амаль 700 тысяч праглядаў, 161 рэпост і 204 цытаванні.
Паказваем, як адрэагавалі беларусы і якія ў іх былі аргументы на карысць згоды ці нязгоды на правядзенне тэсту.
А што менавіта думаеце вы? Дзяліцеся вашымі разважаннямі ў каментарах.
{POLL#1212}
Чытайце таксама:
Як зарэгістраваць дзіця: памятка для маладых бацькоў
«Чыноўнікі ў імпатэнты б запісалі». Гісторыі тых, хто вырашыў не заводзіць дзяцей
«А божачка, калі ў школу пойдзе, колькі нам будзе? 50!» Як не разгубіцца, стаўшы познімі бацькамі