У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой
7.09.2023 / 14:54
У тэлеграм-канале кіраўніка кішэннай Ліберальна-дэмакратычнай партыі і будучага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі здарыўся нечаканы канфуз.
У стужцы, якая ў асноўным складаецца з рэпостаў лукашысцкай прапаганды, было апублікаванае фота эрэгаванага чэлеса.
Скрыншот з сэрвісу аналізу тэлеграм-каналаў TGstat. Мяркуючы з яго, фота правісела 15 хвілін, але ў рэальнасці нашмат менш — каля хвіліны.
Праз дваццаць хвілін у канале з'явіўся наступны допіс, сэнс якога без кантэксту зразумець складана:
«Сябры, нас спрабуюць узламаць! Прэс-служба працуе над ліквідацыяй непаладак! Спрабуюць узламаць і тэлеграм-каналы нашы і Укантакце!»
Чый орган быў апублікаваны, невядома. Але на дыкпіку і на ранейшых фота дэпутата можна заўважыць падабенствы ў форме пазногцевых пласцін і наяўнасці радзімкі на левай руцэ. Параўнайце самі.
Леваруч — рука на дыкпіку ў канале, праваруч — фота рукі з фэйсбука Гайдукевіча.
Не так даўно Алег Гайдукевіч развёўся са сваёй жонкай Марыяй. Прычынай ён назваў тое, што быў недастаткова ўважлівым да жонкі і не змог пазбегнуць разводу.
Летась дэпутат заклікаў пастрожыць адказнасць за прапаганду ЛГБТ.
Чытайце таксама:
ЛДПБ супраць ЛГБТ. «Звышнатурал» Гайдукевіч знайшоў сабе новую задачу
Гайдукевіч пералічыў гей-клубы Вільні. Пасля ўдакладніў: Літва памірае, а я звышнатурал!
Гайдукевіч расказаў пра свой развод з жонкай, праблемы са здароўем і галоўны канфлікт з бацькамі
Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў
«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме