БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Экспарт ПВТ за мінулы год упаў на паўмільярда даляраў

27.09.2023 / 23:3

Nashaniva.com

Парк высокіх тэхналогій абнавіў інфармацыю пра экспарт, новыя працоўныя месцы, аб'ём вытворчасці і продажу за 2022 год. Dev.by паглядзеў асноўныя паказчыкі і параўнаў іх з 2021 годам.

Пратэсты супрацоўнікаў ПВТ у 2020 годзе

Экспарт рэзідэнтаў ПВТ склаў за мінулы год 2,7 мільярда даляраў. Гэта на 500 мільёнаў даляраў, або на 15%, менш, чым у 2021 годзе. Падзенне экспарту да папярэдняга года адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю ПВТ.

Экспарт Парка высокіх тэхналогій за апошнія пяць гадоў, у мільярдах даляраў

Пры гэтым Парк скарэктаваў інфармацыю, агучаную яшчэ вясной на дзяржканале АНТ. Тады ў эфіры назвалі іншую лічбу па экспарце ПВТ за 2022 год — 2,5 мільярды даляраў.

Доля ПВТ у агульным экспарце паслуг Беларусі па выніках мінулага года засталася на ўзроўні 30%. На фоне падзення экспарту знізілася і знешнегандлёвае сальда ПВТ (розніца паміж экспартам і імпартам). У 2021 годзе — 2,8 мільярда даляраў, у 2022 годзе — 2,4 мільярда даляраў, або на 16% менш.

Аб'ём вытворчасці рэзідэнтаў ПВТ у 2021 годзе склаў 9,4 мільярда рублёў, у 2022-м гэты паказчык — 8,3 мільярда (мінус 11,5%).

Доля ПВТ у ВУП Беларусі ў 2021 годзе была 4,8%, у 2022-м — 4% (мінус 0,8 працэнтных пункта).

Чытайце таксама:

«Хацелі зрабіць найбуйнейшы хаб у Еўропе». Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно таксама пакідае Беларусь

«Часам гэта можа быць лэвэл даўн». Што з працай і заробкамі ў беларускім ІТ-сектары

З Беларусі ціха сышла буйная відэастрымінгавая кампанія

Куды сышоў былы кіраўнік ПВТ Янчэўскі?

Парк высокіх тэхналогій узначаліў былы супрацоўнік КДБ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула