БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Знікла Ганна Бонд. Імаверна, яна затрыманая

14.10.2023 / 17:58

Nashaniva.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», сябры і бізнэс-партнёры вядомай блогеркі не могуць выйсці з ёй на сувязь.

Ганна Бонд. Фота з інстаграма блогеркі

У інстаграме Ганны — заўжды актыўным і поўным сторыс — таксама цішыня. Па ўскосных прыкметах можна зрабіць выснову, што Ганна Бонд затрыманая.

«Як мы зразумелі, яна на сутках», — кажуць людзі, якія з ёй супрацоўнічалі.

Прычына затрымання невядомая.

Ганна Бонд — вядоўца і блогерка. На яе ў інстаграме падпісана 101 тысяча чалавек.

Чытайце таксама:

Блогерку Ганну Бонд у Неапалі збіў байкер

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула