БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Ігар Шуневіч вырашыў заснаваць арганізацыю жанчын-паляўнічых

8.11.2023 / 17:44

Nashaniva.com

Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігар Шуневіч заявіў, што ў Беларусі плануюць стварыць жаночую паляўнічую арганізацыю. Маўляў, у краіне ёсць значная колькасць жанчын, захопленых паляваннем, а падобныя жаночыя паляўнічыя клубы існуюць у розных краінах.

Фота ілюстрацыйнае

«Калі вельмі коратка, то гэта будзе клуб пры БТПР, які аб'ядноўвае не толькі жанчын, якія ўжо адбыліся як вопытныя паляўнічыя (а такіх у нас нямала), але і дзяўчат і нават дзяўчынак, якія толькі збіраюцца стаць натуралісткамі-прыродакарыстальніцамі», — гаворыцца ў заяве Шуневіча, размешчанай на сайце таварыства.

Для клуба жанчын — аматарак палявання ўжо прыдумалі працоўную назву — «Вавёрка». У арганізацыі будуць свае сімволіка і статут. 

Чытайце таксама:

У Беларусі створаць новую Чырвоную кнігу і выключаць з яе некаторыя віды

Ігар Шуневіч параўнаў жанчын з жабкамі

Шуневіч прапануе забіраць зброю ў паляўнічых, незалежных ад падкантрольных дзяржаве арганізацый

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула