БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

МЗС: Не будзем біцца галавой аб бетонную сцяну на Захадзе, а знойдзем іншыя рынкі збыту

9.11.2023 / 12:48

Nashaniva.com

Намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук выказаўся наконт перашкод, якія стварылі беларускай эканоміцы еўрапейскія санкцыі.

Фота: БелТА

Прадстаўнік МЗС заявіў, што Беларусь «не будзе біцца галавой аб бетонную сцяну, якую ёй узвялі на шляху яе тавараў», прыводзіць яго словы БелТА.

Гэта, у прыватнасці, датычыцца прадукцыі дрэва– і металаапрацоўкі. «Мы знойдзем рынкі збыту ў новых краінах — так званай далёкай дугі. Гэтая прадукцыя там добра вядомая. Так, на нейкім этапе будуць дадатковыя выдаткі на транспарт, засваенне рынку, але далей пойдзе нармальная і планамерная праца», — запэўніў Назарук у кулуарах семінара для беларускіх прадпрыемстваў па ўжыванні мер абароны ўнутранага рынку і мер мытна-тарыфнага рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Апошнія гады беларускі экспарт усё больш завязаны на Расіі. Так, у 2020 годзе доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі складала 47,9%, па выніках 2021 года яна вырасла да 49%. Цягам апошняга года ўжо каля 60-65% прыпадае на долю РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула