БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У топ-5 гарадоў, у якія расіяне збіраюцца выпраўляцца на Новы год, тры беларускія

13.11.2023 / 18:46

Nashaniva.com

Расійскія турысты плануюць актыўныя паездкі за мяжу на навагоднія канікулы. Сэрвіс рэзервавання гатэляў Ostrovok падзяліўся інфармацыяй, куды яны збіраюцца ў тыя дні найбольш масава, паведамляе РБК.

Савецкая плошча ў Гродне на Новы год. Фота: Aliaksei Smalenski / vecteezy.com

Паводле даследавання сэрвісу Ostrovok, Мінск стаў лідарам у попыце на адпачынак у СНД. Сярэдні кошт ночы ў сталіцы Беларусі павялічыўся на 36% да 9,4 тысяч расійскіх рублёў.

Другое месца заняў турэцкі Стамбул (10,8 тысячы рублёў, плюс 37%), а на трэцім і чацвёртым — беларускія гарады Брэст (5,7 тысячы рублёў, плюс 43%) і Гродна (5,3 тысячы рублёў, плюс 26%).

Акрамя гэтага, у топ-5 улюбёных месцаў расіян увайшоў тайландскі курорт Патая (4,8 тысячы рублёў, плюс 33%).

Паводле ацэнкі Ostrovok.ru, Беларусь, Турцыя і Тайланд лідзіравалі па попыце з боку расіян і ў перыяд доўгіх лістападаўскіх выхадных. Таксама ў лік найбольш запатрабаваных імі краін увайшлі Узбекістан, Італія і Арменія.

Увогуле эксперты адзначаюць зрух турыстычнага попыту расіян у бок краін постсавецкай прасторы, якія складаюць 57% ад агульнай колькасці рэзерваванняў у гатэлях па-за межамі Расіі.

Чытайце таксама:

Беларусам прапаноўваюць адпачыць на адным з Карыбскіх астравоў. Віза непатрэбная, але хапае нюансаў

«На Камчатцы мы плылі па рацэ, а на нас галопам бег мядзведзь…» Жыхарка Магілёва расказала пра свае экзатычныя падарожжы

Беларусам прапаноўваюць ляцець загараць зімой у Кітай. Кірунак называюць самым даступным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула