БЕЛ Ł РУС

Вайна

«Украіна палявала на расійскія Су-34 даўно» — Данілаў

22.12.2023 / 17:4

Nashaniva.com

Днём 22 снежня Узброеныя сілы збілі тры расейскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікола Аляшчук. Пасля таго сакратар Рады нацыянальнай абароны Аляксей Данілаў адзначыў, што гэта не выпадковасць, а вынік даўняга палявання УСУ на гэтыя самалёты.

Аляксей Данілаў. Фота: РНБА

У эфіры «Украінскага радыё» Аляксей Данілаў сказаў:

«Мы адразу атрымалі справаздачу [аб знішчэнні самалётаў], разумеем, пра што ідзе гаворка. Цяпер можна адкрыць невялікую таямніцу, што паляванне на іх доўжылася працяглы прамежак часу. Таму што гэтыя самалёты перашкаджалі і рабілі небяспеку для нашых ваяроў, і я шчыра віншую ўсіх, хто прымаў у гэтым удзел. Перфектны вынік».

Чытайце таксама:

У Крамлі назвалі бульварным чытвом артыкул WSJ пра гібель Прыгожына

УСУ згортваюць некаторыя аперацыі з-за недахопу снарадаў і скарачэння заходняй дапамогі

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расіяне збілі свой уласны самалёт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула