БЕЛ Ł РУС

Вайна

Украіна можа атрымаць доўгачаканыя знішчальнікі F-16 ужо пры канцы гэтага года

23.12.2023 / 9:5

Nashaniva.com

Першую партыю знішчальнікаў рыхтуе ўрад Нідэрландаў.

Фота: Stocktrek / Getty Images

Украіна можа атрымаць доўгачаканыя знішчальнікі F-16 ужо пры канцы гэтага года, лічаць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Амерыканскія аналітыкі нагадалі, што прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ пацвердзіў 22 снежня падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, што ўрад Нідэрландаў падрыхтуе першыя 18 знішчальнікаў F-16 для перадачы Украіне.

«Хоць Рутэ не пацвердзіў тэрмінаў пастаўкі F-16, у нядаўнім стратэгічным дакуменце Міністэрства абароны Эстоніі пазначана, што Нідэрланды, Данія, Нарвегія і Бельгія ўжо ўзялі на сябе абавязкі перадаць Украіне F-16 «да канца года», — заключаюць аналітыкі ISW.

22 снежня Нідэрланды прынялі рашэнне пачаць падрыхтоўку да перадачы Украіне першых васямнаццаці знішчальнікаў F-16. Па словах прэм'ера Нідэрландаў, «перадача F-16 — адзін з найважнейшых элементаў дамоўленасцяў па ваеннай падтрымцы Украіны».

Раней паведамлялася, што з 2024 года Францыя далучыцца да падрыхтоўкі ўкраінскіх лётчыкаў на заходніх знішчальніках.

У Румыніі пры садзейнічанні Нідэрландаў у лістападзе адкрылі навучальны цэнтр F-16, які ў прыватнасці будзе прымаць і ўкраінцаў.

Украінскія эксперты ўлетку адзначалі, што наяўнасць знішчальнікаў F-16 можа карэнным чынам змяніць сітуацыю ў небе над Украінай, але такіх знішчальнікаў патрабуецца вялікая колькасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула