Сярэдні заробак у лістападзе падрос зусім крыху
26.12.2023 / 16:36
Сярэдні заробак «бруднымі» ў лістападзе склаў 1975,6 рубля, паведамляе Белстат. У параўнанні з кастрычнікам ён вырас на 4 рублі 40 капеек.
1975,6 рубля — гэта 630 даляраў па сярэднім курсе даляра за лістапад (3,1363).
Таксама варта ўлічваць, што памер заробку, агучаны Белстатам, гэта «бруднымі», да выліку падаткаў. «Чыстымі» гэта будзе 1699 рублёў (542 даляры).