БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Падстаў для прызнання «пашпарта новай Беларусі» больш чым дастаткова». Кавалеўскі адказаў літоўскаму еўрадэпутату

4.01.2024 / 22:36

Nashaniva.com

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў выданню «Позірк» меркаванне дэпутата Еўрапейскага парламента ад Літвы і пастаяннага дакладчыка па Беларусі Пятраса Аўштравічуса, што ў справе з праектам, які прасоўваюць беларускія дэмакратычныя сілы, «адсутнічае шмат розных складнікаў, у тым ліку — суверэнітэт і тэрытарыяльнасць гэтага дакумента».

Валер Кавалеўскі

Кавалеўскі на гэта адказаў, што дэмсілы «прапануюць рашэнне», якое можа дазволіць «захаваць суб’ектнасць беларускага народа, а гэта акурат і з’яўляецца асновай суверэнітэту».

«Што тычыцца тэрытарыяльнай прыналежнасці, то ёсць пашпарты Мальтыйскага ордэна, які не валодае сваёй тэрыторыяй, ёсць пашпарты, якія выдаюцца міжнароднымі арганізацыямі. Аднак яны прызнаюцца многімі краінамі, у тым ліку і Літвой», — звярнуў увагу палітык.

Чытайце таксама:

«Пачалі працэс закупкі матэрыялаў для друку». Ціханоўская расказала, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

Саннікаў раіць краінам ЕС выганяць беларускія пасольствы. «А тым, хто верыць у пашпарт новай Беларусі, давядзецца горка пашкадаваць»

У альтэрнатыўным беларускім пашпарце хочуць пакінуць класічны правапіс, а ад Шагала адмовіліся

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула