Адзін з банкаў стаў аказваць паслугу, карысную для людзей з кепскай памяццю
18.01.2024 / 17:52
Беларускі Альфа-Банк 18 студзеня прапанаваў сваім кліентам новую паслугу — яны могуць скінуць няўдалыя спробы ўвядзення PIN-кода ад банкаўскай карты.
Цяпер, увёўшы ПІН-код ад банкаўскай карты няправільна некалькі разоў, не абавязкова тэлефанаваць у кантакт-цэнтр або пісаць у афіцыйны чат-бот банка. Можна проста скінуць няўдалыя спробы.
Зрабіць гэта цяпер можна проста праз афіцыйную праграму для мабільнага банкінгу INSNC: каб скінуць няслушныя спробы, трэба зайсці ў раздзел «Кабінет» — «Мае прадукты» і выбраць патрэбную карту, растлумачылі ў прэс-службе Альфа-Банка.
Чытайце таксама:
Альфа-Банк перанёс тэрміны ўвядзення камісіі за захоўванне валюты на рахунках
У Магілёве тэсціруюць у грамадскім транспарце новаўвядзенне, якога няма нават у Мінску
Беларусам рассылаюць небяспечныя паведамленні нібыта ад «Белпошты»