«На высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі». Фонд «Байсол» перажыў кібератаку
22.01.2024 / 21:13
Пра тое, што атака была нечуванай дагэтуль моцы, але яе ўсё ж такі ўдалося адбіць, паведаміў у фэйсбуку кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак.
«Сёння з раніцы мы перажылі самую моцную і прафесійную кібератаку. Спецыфіка атакі была ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся. Але, атака была паспяхова адбітая.
Доступ да сайта можа быць часткова абцяжараны і недаступны з некаторых рэгіёнаў, але гэта выключна для вашай бяспекі. Сайт, плацежная сістэма і сістэма захоўвання персанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане», — паведаміў Стрыжак.
Чытайце таксама:
«Адна з костак разламалася на тры часткі». Стрыжак расказаў, як зламаў руку
Збіраюць грошы на дапамогу ўдаве і дзецям беларуса, які загінуў ва Украіне
Патрэбная дапамога жонцы і аднагадовай дачцэ палітвязня, якога пасадзілі на вялікі тэрмін