БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас масавага хапуну сваякоў палітвязняў

7.02.2024 / 16:26

Nashaniva.com

Праваабарончы цэнтр «Вясна» чарговы раз удакладніў звесткі па колькасці людзей, якія тым ці іншым чынам пацярпелі падчас маштабнага хапуну, зладжанага лукашэнкаўскім сілавікамі 23-24 студзеня і скіраванага супраць былых палітвязняў і іх сваякоў.

Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў, прытым некаторых асудзілі да штрафаў паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Некалькі чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальных спраў. Папярэдне, людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Абсалютная большасць затрыманых — жанчыны.

Чытайце таксама:

За распаўсюд «экстрэмізму» аштрафавалі настаўніцу з Мёраў

Хлопца з Петрыкава будуць судзіць па дванаццаці палітычных артыкулах. Магчыма, ён нядаўна вярнуўся з-за мяжы

Чацвёрты раз запар арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула