Вецер сарваў папскую шапачку з галавы Францішка
14.03.2024 / 15:20
Некаторыя палічылі гэта «знакам Божым».
У сераду Папа Рымскі Францішак праязджаў праз натоўп вернікаў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Раптоўны парыў ветру сарваў з яго галавы пілеолус — традыцыйны галаўны ўбор каталіцкіх біскупаў.
Як адзначае аглядальнік Bild, гэта мог быць «знак Божы» пасля скандальнага выказвання пантыфіка пра Украіну.
Чытайце таксама:
Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам
Не капітуляцыя Украіны — у Ватыкане патлумачылі рэзанансную заяву Папы наконт вайны
Прэзідэнт Латвіі рэзка адказаў Папу на заяву пра «белы сцяг»