Ватыкан абвергнуў, што Папа Францішак плануе наведаць Маскву
20.03.2024 / 15:55
З такімі словамі выступіў прадстаўнік Апостальскага Пасаду Матэа Бруні.
Папа Францішак. Фота: Andrew Medicini
Раней французскі інтэрнэт-партал Intelligence Online паведаміў, што Францішак атрымаў запрашэнне ад Уладзіміра Пуціна і прыняў яго. Паездка нібыта павінна была адбыцца ў чэрвені, а на зваротным шляху Папа Рымскі мог заехаць у Кіеў.
«Гэта не адпавядае рэчаіснасці», — сказаў сёння Бруні германскаму інфармагенцтву ДПА.
Чытайце таксама:
Вецер сарваў папскую шапачку з галавы Францішка
Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам
Папа Францішак атрымаў у дар копію абраза Маці Божай Жыровіцкай