БЕЛ Ł РУС

Свет

БЧБ-сцяг Палка Каліноўскага разгарнулі ва ўкраінскай Радзе

21.03.2024 / 13:29

Nashaniva.com

Палкавы сцяг найбуйнейшай беларускай фармацыі ва Узброеных сілах Украіны — Палка Каліноўскага — разгарнуў у Радзе ўкраінскі дэпутат Ігар Гузь з калегамі. У фэйсбуку ён апублікаваў відэа.

«З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі воіны беларускага палка стаяць за Украіну. Яны прыехалі ва Украіну з Еўропы, каб ваяваць, абаранялі Кіеў, калі гэта было вельмі трэба, а цяпер яны знаходзяцца на ўсходнім фронце.

Кожны беларус, які мае зброю ў руках і змагаецца з расійскім акупантам, ведае, што без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі.

Мы памятаем аб ахвярах. Гэта дзясяткі байцоў Палка Каліноўскага і беларусаў з іншых падраздзяленняў, якія загінулі на полі бою. Ніколі не забудзем.

Глыбока перакананы, што мы вельмі хутка з гэтым сцягам будзем у вольным Мінску і ў свабоднай Беларусі.

Слава Беларусі! Слава Украіне!» — напісаў Гузь.

Ігар Гузь быў удзельнікам акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2005» у Мінску. Яго асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту, а потым дэпартавалі з Беларусі з забаронай на ўезд у краіну на 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Канадзец з палка Каліноўскага: «Сваёй роднай адзінкай лічу батальён «Ліцвін»

Полк Каліноўскага наладзіў уласную вытворчасць мінамётаў

Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула