Арына Сабаленка падзякавала прыхільнікам за падтрымку ў цяжкі час
2.04.2024 / 9:48
Другая ракетка свету падзякавала заўзятарам за падтрымку пасля смерці яе былога каханага Канстанціна Кальцова. Гэта другі яе допіс пасля трагедыі.
«Я хачу скарыстацца момантам і падзякаваць усім сваім заўзятарам за патокі вашай любові і падтрымкі ў гэты цяжкі перыяд. Вашы словы многае значаць, я захоўваю іх у сабе кожны дзень. Я вельмі ўдзячная вам усім», — напісала яна ў сторыс у сваім інстаграме.
Пра раптоўную смерць яе былога каханага Канстанціна Кальцова стала вядома 19 сакавіка. Экс-форвард зборнай Беларусі па хакеі і трэнер «Салавата Юлаева» загінуў у гатэлі ў Маямі, куды прыехаў на тэнісны турнір Арыны — ён упаў з вышыні.
Сабаленка не стала здымацца з тэніснага турніру, але прайшла толькі адзін раўнд.
Чытайце таксама:
Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае
«Ён пасварыўся». Першы трэнер Кальцова лічыць, што яго гібель звязаная з сямейнымі праблемамі