Тысячы студэнтаў адправілі ў палі
8.04.2024 / 11:33
Дапамагаюць з пасяўной.
Скрыншот «Беларусь 1»
Каля тысячы студэнтаў беларускіх ВНУ дапамагаюць работнікам аграрнага сектару ў пасяўной. Пра гэта распавёў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.
Паводле яго слоў, да пасяўной прыцягнута больш за дзве тысячы чалавек з гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый механізатараў. Адправілі ў дапамогу і студэнтаў.
«У гэтым годзе мы прыцягнулі моладзь — студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў: каля 1 тыс.чалавек працуюць у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Рэспублікі на вясновай пасяўной кампаніі. З іх каля 200, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне механізатара і працуюць на тэхніцы беларускай, энерганасычанай у тым ліку», — цытуе Барташа БелТА.
Міністр сцвярджае, што сёлета работнікі аграрнага сектару выкарыстоўваюць больш беларускіх гатункаў і беларускай тэхнікі.