БЕЛ Ł РУС

Грамадства

EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

13.04.2024 / 11:20

Nashaniva.com

Студэнтам прапануюць застацца на спецыяльнасці «Інфарматыка» ў новым рэарганізаваным філіяле School of Digital Competences, або перайсці ў іншыя ВНУ.

Будынак ЕГУ ў Вільні. Фота: Наша Ніва

EPAM Systems нечакана завяршае партнёрства з ЕГУ па праекце EPAM School of Digital Engineering (ESDE). Студэнтам прапануюць працягнуць навучанне ў ЕГУ на спецыяльнасці «Інфарматыка» або перайсці ў іншыя ВНУ, піша devby.io.

Студэнты даведаліся пра гэта 11 красавіка на сустрэчы з адміністрацыяй ЕГУ і дырэктарам літоўскага офіса EPAM. Прычыны такога рашэння кампанія не назвала са спасылкай на карпаратыўную таямніцу.

Кіраўніцтва ўніверсітэта прапанавала студэнтам працягнуць навучанне ў ЕГУ на спецыяльнасці «Інфарматыка» ў новым рэарганізаваным філіяле — School of Digital Competences. Пры гэтым кіраўніцтва ЕГУ сцвярджае, што рэарганізацыя не закране навучальнага працэсу.

Альтэрнатыва — узяць акадэмічны адпачынак (у гэтым выпадку вернуць грошы за вясновы семестр) або перайсці ў іншы ўніверсітэт пасля заканчэння семестра.

Адзін са студэнтаў ESDE даў каментар devby. Паводле яго, многія пакуль не ведаюць, што рабіць.

— Можна застацца ў ЕГУ, але незразумела, што будзе з праграмай, са структурай курсаў. Хоць і кажуць, што ўсё застанецца гэтак жа, верыцца ў гэта з цяжкасцю. Да таго ж выкладчыкі былі часткова з EPAM. Пераходзіць у іншыя ўніверсітэты нявыгадна з-за рознасці праграм і цэн за навучанне. У ЕГУ плата за навучанне за год складае да 2,5 тысяч еўра, а ў іншых універсітэтах у Вільні, калі казаць пра тэхнічныя спецыяльнасці, каля 4,2 тысяч еўра ў год.

EPAM School of Digital Engineering — эксперыментальнае падраздзяленне EPAM для падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў у партнёрстве з універсітэтамі. Праекты ESDE ужо працуюць у ВНУ Польшчы, Узбекістана, Грузіі, Украіны і іншых краін. У 2022 годзе праграма адкрылася ў Літве ў партнёрстве з ЕГУ.

У праграме ў ЕГУ — тры спецыялізацыі на выбар, якія паглыблена вывучаюцца на працягу чатырох семестраў:

Акрамя спецыялізацыі ў праграму ўключаны прадметы, якія дапамогуць будучым ІТ-спецыялістам развіваць soft skills і атрымліваць практычныя кампетэнцыі.

Навучанне вядзецца на рускай мове з паступовым пераходам на англійскую на старэйшых курсах. Першыя два семестры студэнты праходзяць інтэнсіў па англійскай мове, а ў праграме навучання шырока выкарыстоўваюцца англамоўныя навучальныя матэрыялы.

Ёсць тры формы навучання: вочная (афлайн і анлайн) — 3,5 гады і завочная — 4,5 гады. Сёлета вочнае навучанне каштуе 1800 еўра ў семестр, завочнае — 1250 у семестр.

Кім можна працаваць пасля выпуску:

Чытайце таксама:

ЕГУ і BEROC будуць навучаць эканамістаў з кар'ернымі перспектывамі ў Еўропе

Як ЕГУ жыве ў атмасферы пагрозы і няпэўнасці

Рэктар ЕГУ пракаментаваў інфармацыю пра магчымае прызнанне ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

Каментары да артыкула