Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы
24.04.2024 / 9:38
ДТЗ адбылося 24 красавіка каля 6 ранку недалёка ад горада Седльца.
Паводле выдання Tygodnik Siedlecki, беларускі аўтобус, у якім было 15 пасажыраў, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
Пацярпелі 5 чалавек, але іх жыццю нічога не пагражае.
Цяпер дарога перакрыта. Мясцовая паліцыя высвятляе прычыны і абставіны аварыі.