Зянону Пазняку і іншым беларусам уручылі ўзнагароды ад Рады БНР
27.04.2024 / 20:3
У Беларускім доме ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння заслужаным беларусаў розных узнагарод ад Рады БНР, паведаміў «Белсат».
Узнагароду ўручаюць Зянону Пазняку. Скрыншот з відэа
Найвышэйшай узнагародай, Ордэнам Пагоні, узнагародзілі палітыка Зянона Пазняка, які нядаўна адсвяткаваў свой 80-гадовы юбілей. Такой жа ўзнагародай Рада БНР уганаравала праваабаронцу, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.
Акрамя таго, медалём Ордэна Пагоні адзначаныя дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарамбюк, камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і намеснік камандзіра Вадзім Кабанчук, куратарка кніжнай калекцыі Бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане Караліна Мацкевіч, шэраг іншых беларусаў.