БЕЛ Ł РУС

Спорт

«Я пайшоў на **й» Сабаленка паслала свайго трэнера падчас матчу — ён пагадзіўся

3.05.2024 / 13:30

Nashaniva.com

Кур'ёз адбыўся ў паўфінале турніру WTA-1000 у Мадрыдзе.

Другая ракетка свету з Беларусі Арына Сабаленка ў сваім стылі пасварылася з трэнерам падчас паўфінальнага матчу на прэстыжным турніры ў Мадрыдзе.

Антон Дуброў у адным з момантаў пачаў гучна падказваць сваёй падапечнай. Сабаленка, якая збіралася падаваць, паслала свайго трэнера. Яе нецэнзурнае выказванне добра чытаецца па вуснах на кадры.

Дуброў не разгубіўся і заявіў: «Я пайшоў на**й». Зрэшты, ён застаўся на трыбуне і працягваў дапамагаць Сабаленцы.

Беларуска ў выніку абгуляла чацвёртую ракетку свету з Казахстана Алену Рыбакіну з лікам 1:6, 7:5, 7:6 (5). У фінале турніру ў Мадрыдзе 4 мая Сабаленка сустрэнецца з лідарам сусветнага рэйтынгу Ігай Свёнтэк.

Чытайце таксама:

Сабаленка з вялікай цяжкасцю прабілася ў фінал турніру ў Мадрыдзе

Арына Сабаленка: Мы выраслі ў цяжкіх умовах

Арыну Сабаленку другі раз пабачылі ў кампаніі амерыканскага мільярдэра

Каментары да артыкула