БЕЛ Ł РУС

Спорт

Леверкузэнскі «Баер» урэшце прайграў — пасля рэкорднай серыі з 51 матча

22.05.2024 / 23:52

Nashaniva.com

Ды як! У фінале Лігі Еўропы, што прайшоў у Дубліне, ён быў разгромлены «Аталантай» з Бергама 0:3.

«Аталанта» ў сіняй форме. Фота: Frank Augstein / AP

Хет-трык на рахунку нігерыйскага форварда Адэмолу Лукмана. Італьянскі клуб стаў пераможцам Лігі Еўропы.

«Баер» не прайграваў 51 матч з самага пачатку сезона: 34 гульні ў чэмпіянаце Германіі (28 перамог і шэсць нічыіх і першае месца з адрывам у 17 балаў), матчы ў Лізе Еўропы і Кубку Германіі.

Сёння гэта казка скончылася. 

У суботу «Баер» правядзе свой апошні матч у сезоне. Гэта будзе фінал Кубка Германіі супраць «Кайзерслаўтэрна» з другога дывізіёна.

Чытайце таксама:

56 удараў: у Ізраілі паставілі сусветны рэкорд у серыі пенальці

Беларускі трэнер прыняў у Інданезіі іслам, а цяпер падаўся скараць новую краіну

«Баер» з Леверкузэна ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Германіі па футболе

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў дортмундская «Барусія» згуляе з мадрыдскім «Рэалам»

Каментары да артыкула