БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Крамы польскага абутку ў Мінску зачыняцца не будуць

27.05.2024 / 14:17

Nashaniva.com

Нягледзячы на забарону на ўвоз тавараў.

Фота: smartpress.by

Крамы польскага абутку Wojas у Мінску зачыняцца не плануюць.

Нядаўна стала вядома пра смс-рассылку, якую атрымалі пакупнікі. У ёй гаварылася пра вялікі распродаж тавару, акрамя таго згадвалася пастанова Саўміна аб забароне на ўвоз у Беларусь абутку з Польшчы з 3 чэрвеня.

Інфармацыю аб хуткім закрыцці сеткі пацвердзілі і прадаўцы. Аднак Wojas неўзабаве абверг гэтыя звесткі.

«Увозіць польскі абутак нельга з 3 чэрвеня, але нам як раз прывезлі новы тавар. Усё добра, працягваем працаваць», — паведамілі ў сетцы крам.

Па словах прадстаўнікоў Wojas, гаворка ідзе аб сезонных зніжках на некаторыя пазіцыі тавараў, але не аб ліквідацыі сеткі. Усе гандлёвыя пункты працягваюць працаваць.

У Мінску крамы Wojas працуюць у гандлёвых цэнтрах «Замак», «Грын Сіці» і «Экспабел».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула